Студзень



"Над Белай Руссю – белы снег" 


   Ёсць меркаванні, што каляндар на 365 дзён упершыню быў распрацаваны ў Старажытнай Грэцыі. Пазней, у 46 г. да н. э., яго рэфармаваў рымскі філосаф і палкаводзец Гай Юлій Цэзар: тры гады былі па 365 сутак, а чацвёрты – 366. Пачатак года прыпадаў на 1 студзеня. Каляндар Цэзара назвалі юліянскім.
   За некалькі стагоддзяў юліянскі каляндар страціў 10 дзён, і дзень веснавога сонцастаяння ўжо не адпавядаў астранамічнаму. Папа Рымскі Рыгор XIII правёў рэформу календара, у якой улічвалася гэта папраўка. Да новага летазлічэння перайшлі ў кастрычніку 1582 г., а каляндар атрымаў назву грыгарыянскага.
   А калі ж пачынаўся год?
   Беларусы распачыналі год у розны час: 1 сакавіка – на пачатку вясны, 21 сакавіка – у дзень веснавога сонцастаяння, нават 1 верасня. I толькі ў 1700 г. па загадзе Пятра Вялікага пачатак года сталі святкаваць 1 студзеня. Менавітаў гэты дзень адзначаюць Новы год усе еўрапейскія краіны і ў наш час.


Ходзіць студзень, студзіць студзень
Ходзіць студзень,
Студзіць студзень,
Цэлы месяц холад будзе.
Вецер зябкі шуміць,
А мароз яшчэ й трашчыць.
                   А. Дзеружынскі



Адкуль пайшла назва месяца?

   Беларускія назвы месяцаў (за выключэннем мая, які калісьці называўся траўнем) захавалі сваю спрадвечую аснову.
   Назва першага месяца года паходзіць ад прыметніка сцюдзёны. Слова яскрава характарызуе халодную пару.
   3 надыходам студзеня пакрысе пачынае прырастаць дзень: ён робіцца ўсё даўжэйшым, а ноч карацейшай.



Студзеньскія прыкметы
  • Зіма без снегу – лета без хлеба.
  • Калі першы студзеньскі дзень будзе вясёлы і шчаслівы, то і ўвесь год такім будзе.
  • Калі ў студзені з неба чуецца шум, чакай мяцеліцы.
  • Студзень імглісты – мокры год.
  • У студзені сонца – на лета, мароз – на зіму.
  • Студзень халодны – позняя вясна і дажджлівае лета.
  • Шуміць лес – чакай пацяплення. 
  • Студзень сухі і марозны, вада ў рэках і калодзежах убывае – чакай лета сухога і гарачага.
  • Студзень мяце – ліпень залье.
  • Калі на Каляды пагодна, чакай ураджайнага года.
  • Калі ў студзені мала снегу на галінках дрэў, то летам ні грыбоў, ні ягад не знойдзеш.


Што адбываецца ў прыродзе? 



Вершы пра студзень



Знайсці пары "Прыказкі і прымаўкі пра зіму"

Комментариев нет:

Отправить комментарий