Люты



Люты – ілгун:
адзін бок грэе, другі студзіць


У футра цёплае адзеты,
У валёнкі белыя абуты,
Ішоў, сваёй хадой сагрэты,
Дрымучым лесам месяц люты.
Стаяла ночка, пёк мароз,
Парыпваў лёгка светлы снег.
А на плячах вандроўнік нёс
Вялізны поўны белы мех...
                                 В.Жуковіч


Адкуль пайшла назва месяца?

   Беларуская назва "люты" паходзіць ад прыметніка "люты" – бязлітасны, злосны. Нездарма так называюць гэты месяц. Лютуюць халодныя, рэзкія вятры, завеі, мяцеліцы. Усю ноч вые, галосіць завіруха.


Азбука народнай мудрасці



Лютаўскія прыкметы
  • Калі ў лютым вераб’і зашыліся пад стрэхі – чакай у госці белакосую мяцеліцу.
  • Раніца ў лютым хутка займаецца – быць холаду.
  • Светлыя слупы каля сонца ў лютым – да марозу.
  • Калі ў лютым вечаровыя зоркі хутка перагараюць, будзе адліга. 
  • У лютым моцныя маразы – зіма хутка закончыцца. 
  • У лютым снегапад – да ціхай вясны.
  • Калі ў лютым месяц ясны, ураджай будзе небагаты.
  • Які першы дзень лютага, такое і лета будзе.
  • Моцныя лютаўскія маразы – да гарачага лета.

Комментариев нет:

Отправить комментарий