Ізноў іскрыцца весялосцю
прыгожы і зялёны май...
прыгожы і зялёны май...
Сон прыроды,
Даўно забыты лёд і снег,
Ад сонца ласкі, ад пагоды
Прастор бязмежны паяснеў.
Уваскрэслі зёлачкі і краскі,
Паляны вабяць і лугі.
Квітнее непаўторны, наскі
Край беларускі, дарагі.
Душу лагодзяць песні птахаў,
I напаўняецца яна
Паветрам, небам, ветру пахам.
Скрозь адчуваецца вясна.
У руху ўсё і ўсё ў абнове.
На яве радасць і ў снах.
Краса і воля ў гэтым слове,
У гэтай сутнасці: вясна!
А. Камянецкі
Вясна атуляе вячэрняй сінечай мяккія, у маладой зеляніне беразнякі. Лістота, якая – дакраніся толькі – ліпне да рук, неяк нясмела яшчэ, – нібы сарамліва, як маладое дзяўчо, – цягнецца насустрач сонцу, жыццю. Яна пахне ўсімі водарамі лесу пасля дажджу, і здаецца, што дыхае бярэзнік.
Ужо ладная травіца бяжыць па лузе сюды, пад беразнякі, калі павее вецер, трапечацца, хаваючы на нейкі момант ад людскіх вачэй краскі, свежыя ў любы час і такія пахучыя.
Пад вечнымі шаптухамі-пляткаркамі прыроды – асінамі, што пры дарозе, ляжаць яшчэ на траве ліпкія чашачкі ад гаючых вясновых пупышак дрэва; пахне разлітай настойкай бальзаму – тарфялёўкай.
Адцвітае на ўзлеску сон-трава. Блакітная-блакітная ў маладосці, яна паліняла ўжо да белізны, пакурчылася, падсохла на сонцы. Ад зялёнага мяккага яшчэ сіўца на дарозе, які адскочыў ад зямлі і ўткаў аксамітам выпалены ад леташняй сухой жаўцізны лог, патыхае густой вільгаццю.

I. Пташнікаў
Адкуль пайшла назва месяца?
Лагодныя, цёплыя ветры
Прынеслі вясну на палі.
Пушыстыя кветкі на вербы
Паселі, нібыта чмялі.
Я. Акім
Прыйшоў на змену красавіку прыгожы і вясёлы май – травень, квецень, паэтычны месяц маладой травы, кветак і спеваў. Толькі ў пятага месяца сярод месяцаў-братоў замест старадаўняга беларускага наймення травень – лацінскае май.
Май у беларусаў зрадніўся з ляльнікам, вясеннім святам Лялі, ці Лёлі, багіні Вясны. Працягваецца ён днямі, прысвечанымі Ярылу, сыну Дажбога і Лады.
Сваё цяперашняе імя месяц атрымаў ад імя багіні зямлі Маі. Па-грэчаску Мая – маці, карміцелька, ва ўсходніх краінах – прамаці, маці свету, у рымлян – заступніца жанчын. Аднак многія лічаць, што першы рымскі цар Ромул, аддаючы належнае старэйшынам сената, прапанаваў прысвоіць месяцу імя маюс, майф, што азначала 'вялікі, найвышэйшы'.
У маі зямля апранае свой лепшы ўбор. Гэта адлюстравалася ў беларускіх найменнях месяца – травень, ружаквет, майнік.
Майскія прыкметы
- Май халодны – не будзеш галодны.
- У маі мароз – не будзе раёў.
- Калі ў маі зязюля кукуе на сухім дрэве, то можна чакаць замаразку.
- Як у маі суха, то падцягвай бруха.
- Дождж у маі – будзе хпеб і ў гультая.
- Дуб лісточкі выкінуў – зямля на ўраджай працуе.
- Калі на дубе верхавіна з "апушкаю" – будзеш мераць авёс кадушкаю.
- Ластаўкі прыляцелі – хутка гром загрыміць.
- Рана зацвіла чаромха, будзе цёплае лета.
Крылатая дружына
Комментариев нет:
Отправить комментарий