Сакавік



Сакавік, сакавік!
Снег расплакаўся і знік!


3 сонцам дружыць
Сакавік.
Быў мароз.
Куды ён знік?
Сакавік разнёс па хатах
Радасць мамінага свята!
                     М. Чарняўскі

  

Адкуль пайшла назва месяца?

   Непрыкметна набліжаецца вясна. Маразы і завеі змяняюцца частымі адлігамі. Паветра халоднае і вільготнае. Але ўсё часцей праясняецца шэрае неба, снег робіцца мокрым і цяжкім. Як ні стараецца мароз, але сілы, як у старога дзеда, з кожным днём застаецца ўсё меней. Яшчэ вакол бялее снег, а са стрэх ужо льюцца капяжы. На адкрытых мясцінах паказваюцца першыя праталіны. У падсіненай вышыні даскава ўсміхаецца сонейка. Варушацца, блішчаць на сонцы, прабіваючыся праз мёрзлую зямлю, раўчукі.

Сонца грэе, прыпякае,
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
                                       Я. Колас

   Пачатак руху соку па ствалах дрэў – першая адзнака абуджэння раслін ад зімовага сну. У Беларусі ён прыпадае на першы месяц вясны. Адсюль і назва – сакавік.


 

Азбука народнай мудрасці



  
Што адбываецца ў прыродзе



Сакавіцкія прыкметы
  • Калі ў сакавіку снег кладзецца няроўна, буграмі, то будзе добры ўраджай гародніны і яравых культур. Якое надвор'е на Саракі (22.03), такім яно будзе яшчэ сорак дзён: калі марознае – сорак прымаразкаў, калі дажджлівае – сорак дажджоў будзе. 
  • Затрымаўся снег на стрэхах да Саракоў, значыць, вясна позніцца. 
  • Першы гром пры некранутым яшчэ снезе – лета халодным будзе. 
  • Вялікія ручаі ў сакавіку – да вялікага разліву, і наадварот. 
  • Ранні прылёт жаўрукоў – да цёплай вясны. 
  • Калі гракі прыляцелі да 14 сакавіка, то быць лету мокраму. 
  • Своечасовы прылёт птушак – да ўраджайнага года. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий