Неба хмарамі пакрылася,
Пацямнела ўсё кругом.
Гэта восень узмахнула
Дажджавым сваім крылом.
Непрыкметна падкрадалася
Да кустоў і да бяроз
I на лісці заставалася
Кроплямі бліскучых слёз.
Ды слязінкі тыя светлыя
Вецер з голля абтрасаў
I бярозкі танкастволыя
Жоўтай хусткай пакрываў.
С. Панарад
Нібы тыя матылькі, злятае з дрэў, кружыцца некаторы час у паветры і падае долу лісце. Жоўтае, барвовае, залатое... Пачаўся лістапад.
Адкуль пайшла назва месяца?
3 буйных ліп і бяроз
лісты валяцца.
Між павалаў і лоз рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць
пусталістыя.
Я. Купала
Лістапад – апошні месяц восені. Яго назва гаворыць сама за сябе. Сцюдзёныя паўночныя вятры зрываюць з дрэў апошняе лісце, гоняць яго па зямлі.
Прызначэнне лістапада – злучыць глыбокую восень з устойлівай зімой. У народзе пра гэта кажуць: "У лістападзе восень-жыруха са злосніцай-зімой змагаецца". Таму і імя месяцу паўзімнік. А яшчэ зазімак, бо ў ім здараюцца першыя маразы і лёгкі сняжок. А старажытнае найменне лістапада грудзень утворана ад слова "груда", што азначала 'раз’езджаны, кепскі і замерзлы шлях'. I сапраўды, грудзень то халодным дажджом зямлю залье, то птушак за мора марозам гоніць.
Лістападаўскія прыкметы
- Месяц у лістападзе ў смузе – да працяглай непагоды.
- Першы снег з мяцеліцай у лістападзе — зіма яшчэ не ляжа.
- Калі снег выпадзе на замерзлую зямлю, у наступным годзе можна чакаць добрага ўраджаю.
- Камары-таўкуны ў лістападзе – быць лёгкай зіме.
- Калі на Міхайлаў дзень (21.11) іней – зіма будзе снежная.
- Позні лістапад – зіма будзе суровая і працяглая.
Што адбываецца ў прыродзе?
Вершы пра восень
Восеньскія прыказкі і прымаўкі
Комментариев нет:
Отправить комментарий